Беларуса, які ў росшуку ў Інтэрполе, затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы

Падчас праходжання памежнага кантролю пры ўездзе ва Ўкраіну памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога шукае Інтэрпол. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.

belsat.eu

belsat.eu

Адзначаецца, што беларус быў затрыманы 11 кастрычніка памежнікамі Чарнігаўскага атраду ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы».
«Грамадзянін Беларусі прыбыў на ўезд ва Ўкраіну. Падчас праходжання памежнага кантролю грамадзянінам, памежнікі зафіксавалі спрацоўванне базы дадзеных Інтэрполу. Як высветлілася пасля, мужчыну расшуквалі праваахоўныя органы Францыі за кантрабандную дзейнасць», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.
Інтэрпол — скарочаная назва Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі. У яе кампэтэнцыю ўваходзіць барацьба са злачыннасцю міжнароднага ўзроўню, у тым ліку вышук злачынцаў.