Беларусаў запрашаюць у Берлін

Берлінскае таварыства “Нямецка-рускі абмен праводзіць конкурс на атрыманне стыпендый валанцёраў для працы на працягу паўгода ў грамадскай арганізацыі.

Беларусы, якім больш за 18 гадоў, якія валодаюць нямецкай мовай і бяруць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, могуць накіроўваць заяўкі на працу ў той сферы, якая іх цікавіць.

Стыпендыя ўключае консульскі збор за візу, выдаткі на дарогу, пражыванне ў Берліне і праязны білет. Акрамя таго, прадугледжаны 300 еўра штомесяц на кішэнныя расходы, а таксама праграма знаёмства з культурай і гісторыяй Германіі.
Валанцёр працуе 30–35 гадзін на тыдзень.
Апошні тэрмін падачы дакументаў — 28 лютага. Падрабязнасці на сайце http://www.austausch.org/freiwilligenagentur/deutschland/aktuelle-ausschreibung.html