Беларусам дазволілі здымаць грошы з карткі праз касу крамы

У Беларусі дазволяць здымаць наяўныя грошы з карткі праз касу крамы, паведамляе Еўрарадыё

hro6y_1905.jpg

Адпаведная пастанова Саўміна і Нацыянальнага банка №290/11 ад 15 траўня афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Зняць грошы з карткі праз касу ў краме беларусы ў сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, тэрыторыі па-за населенымі пунктамі змогуць з 5 чэрвеня 2020 года. У гарадах гэтая мера пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2022 года.
Пры гэтым ліміт на выдачу абмежаваны пяцю базавымі велічынямі (на сёння гэта 135 рублёў).
Выдаваць грошы могуць як юрыдычныя асобы, так і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прадаюць тавары, выконваюць работы, аказваюць паслугі.