Беларускі Дом ў Варшаве адчыняе свае дзверы

26 верасня ў панядзелак у 17.30 па вуліцы Вейскай (Wiejska) 13/3 у Варшаве адбудзецца урачыстае адкрыццё Беларускага Дома ў Варшаве. У праграме: прэзентацыя дзейнасці Беларускага Дома, прэсавая канферэнцыя заснавальнікаў, беларускі канцэрт і традыцыйны беларускі прыём.



7967cc8e3ab559e68cc944c44b1cf3e8.jpg

26 верасня ў панядзелак у 17.30 па вуліцы Вейскай (Wiejska) 13/3 у Варшаве адбудзецца урачыстае адкрыццё Беларускага Дома ў Варшаве. У праграме: прэзентацыя дзейнасці Беларускага Дома, прэсавая канферэнцыя заснавальнікаў, беларускі канцэрт і традыцыйны беларускі прыём.
У прэзентацыі возьмуць удзел заснавальнікі Беларускага Дома — Алесь Зарэмбюк і Дзмітрый Бародка, а таксама першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
“Мы працуем над тым, каб Беларускі Дом у Варшаве заставаўся месцам прадметнай дыскусіі аб будучыні Беларусі, метадах эфектыўнай барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне. Платформай, якая будзе аб’ядноўваць беларускую грамаду, незалежна ад палітычнай прыналежнасці. Беларускі дом — гэта неафіцыйная амбасада усіх беларусаў ў Польшчы, — сказаў Алесь Зарэмбюк.
“Беларускі дом будзе займацца аб'яднаннем беларускай дыяспары, арганізацыяй культурных, адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў, юрыдычнай падтрымкай беларусаў якія пацярпелі ад рэпрэсій, экспертызай і шматлікімі іншымі ініцыятывамі, — паведаміў Дзмітрый Бародка.
За больш падрабязнай інфармацыяй мы просім звяртацца да заснавальнікаў Беларускага Дома у Варшаве сп. Алеся Зарэмбюка (+48 605 140 861) і сп. Дзмітрыя Бародкі (+48 511 267 474)
Прэс-служба "Беларускага Дома ў Варшаве"