Беларускі штогадовік–2010
Зборнік аглядных і аналітычных матэрыялаў па развіццю сітуацыі ў Беларусі ў 2010 годзе “Беларускі штогадовік прэзентаваны 5 лютага ў сталічнай “Галерэі “Ў. Укладальнікамі зборніка з’яўляюцца Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) і сайт экспертнай супольнасці “Наше мнение.
Зборнік аглядных і аналітычных матэрыялаў па развіццю сітуацыі ў Беларусі ў 2010 годзе “Беларускі штогадовік прэзентаваны 5 лютага ў сталічнай “Галерэі
“Ў. Укладальнікамі зборніка з’яўляюцца Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) і сайт экспертнай супольнасці “Наше
мнение.
“Беларускі штогадовік ёсць доўгатэрміновым калектыўным праектам экспертнай супольнасці Беларусі. Гэта выданне ўяўляе сабою штогадовы комплексны аналіз становішча ў найважнейшых
сегментах дзяржавы і грамадства. У працы над “Штогадовікам узялі ўдзел незалежныя аналітыкі і эксперты, спецыялісты, якія прадстаўляюць розныя даследніцкія цэнтры, як то Беларускі
інстытут стратэгічных даследаванняў (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера, даследніцкі цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту, Агенцтва гуманітарных
тэхналогій, Лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў “НОВАК, Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, Літва), Беларускі эканамічны
даследча-адукацыйны цэнтр (BEROC), Цэнтр усходніх даследаванняў (Польшча), аналітычны цэнтр “Палескі фонд міжнародных і рэгіянальных даследаванняў (Украіна), Даследніцкі цэнтр
“eBelarus.
Сярод аўтараў “Штогадовіка вядомыя беларускія журналісты і эксперты — Анатоль Панькоўскі, Канстанцін Скуратовіч, Барыс Тасман, Андрэй Фёдараў, Уладзімір Роўда, Сяргей
Нікалюк, Уладзімір Дунаеў, Максім Жбанкоў, Марына Акулава ды іншыя.
Паводле ўкладальнікаў і аўтараў, “Штогадовік закліканы, з аднаго боку, стымуляваць публічныя дыскусіі наконт трансфармацый і шляхоў развіцця краіны, а з іншага — быць
карысным у працы дзяржаўных функцыянераў, бізнэс-менеджэраў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, журналістаў, палітычных і грамадскіх дзеячаў.
Рэдактар выдання Валерыя Касцюгова адзначыла, што апошні год для аўтараў і ўкладальнікаў “Штогадовіка стаўся крайне цяжкім. “Мы зведалі спусташальныя асабовыя страты:
падчас працы над “Штогадовікам памёр дырэктар BISS Віталь Сіліцкі, які, уласна, каардынаваў працу выдання, а таксама адзін з старэйшых і самых любімых аўтараў
“Штогадовіка Аляксандр Грыцанаў. Але год быў вельмі цяжкім не толькі таму: за гэты час, пасля падзей 19 снежня, Беларусь пазбавілася надзеі на эвалюцыйны пераход,
— мяркуе Валерыя Касцюгова.