Беларуска стала лепшым маладым навукоўцам года ў СНД

Магістрантка факультэта міжнародных адносін БДУ Дар'я Панамарова прызнана «Лепшым маладым навукоўцам — 2020» у СНД, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

ponomareva2.jpg

Яе навуковая праца «Да пытання аб магчымасці кампенсацыі страт, прычыненых у выніку ажыццяўлення манапалістычнай дзейнасці, на трансгранічным рынку ЕАЭС» прызнана адной з лепшых і апублікаваная ў зборніку навуковых артыкулаў «I Міжнароднае кніжнае выданне» з прысваеннем міжнароднага кода ISBN. Дар'ю Панамарову ўзнагародзілі дыпломам I ступені і нагрудным знакам «Малады навуковец-2020» СНД за ўклад у развіццё навукі і адукацыі.
Навуковым кіраўніком магістрантцы выступіла дацэнт кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ФМА БДУ Наталля Маскаева.
Усяго ўдзельнікамі міжнароднага праекта «Малады навуковец - 2020» сталі каля 150 магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў да 35 гадоў, а таксама старшыняў і актывістаў студэнцкіх арганізацый універсітэтаў СНД.
Зборнік работ пераможцаў размешчаны ў расійскай Навуковай электроннай бібліятэцы eLIBRARY.RU, а таксама на сайце асацыяцыі «Агульнанацыянальны рух "Бобек"».
Арганізатарам праекта выступілі Міжнародная асацыяцыя студэнтаў і Асацыяцыі «Агульнанацыянальны рух "Бобек"» (Казахстан).