Беларуская мастачка зрабіла «пратэсныя» красоўкі для баскетбаліста NBA
На іх надпісы і выявы, што адсылаюць да беларускіх паслявыбарчых пратэстаў.

Беларуская мастачка Ліля Квацабая зрабіла красоўкі для баскетбаліста NBA Энэса Кантэра Фрыдама.
На іх надпісы і выявы, што адсылаюць да беларускіх паслявыбарчых пратэстаў.


«Самаабраны беларускі дыктатар Аляксандар Лукашэнка – памочнік Пуціна ў крымінальнай вайне. Усе санкцыі ў дачыненні да Расіі мусяць быць пашыраныя на Беларусь. Ён зацягнуў народ Беларусі ў вайну, якой той не хоча», – напісаў гулец NBA, які выступае за нацыянальную зборную Турцыі.