Беларуская мытня заяўляе, што не мае адносін да аўтограф-сесіі Red Hot Chili Peppers

Беларускія мытнікі не маюць адносін да аўтограф-сесіі музыкантаў Red Hot Chili Peppers з дыскамі і фатаграфіямі групы Metallica, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДМК Беларусі.

Пітэр Бэлзары распавядае пра здарэнне ў аэрапорце сваім інстаграм

Пітэр Бэлзары распавядае пра здарэнне ў аэрапорце сваім інстаграм


Як растлумачылі ў прэс-службе, 7 ліпеня ў 15.35 група Red Hot Chili Peppers прыляцела з Кіева ў аэрапорт Гомеля. У аэрапорце музыканты правялі менш за гадзіну. Мытны кантроль быў пройдзены на працягу 20 хвілін.
"Супрацоўнікі беларускай мытні не звярталіся да музыкантаў за аўтографамі і з іншымі просьбамі", — адзначылі ў прэс-службе.
Паводле інфармацыі прадстаўнікоў аэрапорта, з такой просьбай да музыкантаў групы Red Hot Chili Peppers звярнулася супрацоўніца службы сэрвісу аэрапорта Гомеля.
У прэс-службе таксама звярнулі ўвагу, што "ў пунктах пропуску на граніцы і ў аэрапорце кантроль ажыццяўляюць не толькі мытнікі".
Нагадаем, басіст групы Red Hot Chili Peppers Майкл Пітэр Бэлзары ў сваім інстаграм расказаў, як пры транзіце цераз аэрапорт нібыта супрацоўнікі беларускай мытні звярнуліся з просьбай да музыкантаў распісацца на дысках і фатаграфіях групы Metallica.