«Беларуская нацыяльная ідэя» прызнана экстрэмісцкай
Кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова прызнаная экстрэмісцкай. За яе захоўванне і распаўсюд цяпер могуць аштрафаваць. Неўзабаве адбудзецца першы суд з гэтай нагоды.
Кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» заснаваная на размовах, якія адбыліся ў праграме «Ідэя Х» на «Еўрарадыё». Тэксты збіраліся больш як два гады. Атрымалася грунтоўная, на 600 старонак, праца пра тое, хто такія беларусы і што такое Беларусь.
Узімку беларуская мытня не прапускала пасылкі з «Беларускай нацыянальнай ідэяй» праз мяжу. Як стала вядома «Еўрарадыё», 4 сакавіка Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі дала заключэнне, што кніга ўтрымлівае «прыкметы праяўлення экстрэмізму».
Нагадаем, 30 сакавіка рэдакцыя «Новага Часу» атрымала ліст ад Міністэрства інфармацыі з пісьмовым папярэджаннем рэдакцыі.