Беларуская Вікіпедыя змяніла лагатып: вам спадабаецца
Пра гэта паведамляе Свабода ў тэлеграме.
Беларуская Вікіпедыя змяніла лагатып. І на ім цяпер можна знайсці бел-чырвона-белы сцяг! Учора колькасць артыкулаў у ёй дасягнула 200 000.
«Гэтае дасягненне мы прысвячаем тым, хто ў гэты няпросты год запальваў сэрцы, выратоўваў жыцці, даваў надзею і суцяшаў, страціў нешта важнае ці рызыкаваў усім дзеля вялікага. Гэтае дасягненне мы прысвячаем усім неймаверным людзям, што стаялі плячо ў плячо, рухаючы свет да лепшай долі!» — гаворыцца ў Вікіпедыі.