Беларускі брэнд адзення выпусціў капсульную калекцыю «ПЕРАМЕН»
Беларускі брэнд адзення KSENIA ROMANOVA STUDIO выпусціў капсульную калекцыю «ПЕРАМЕН», прысвечаную галоўным падзеям пратэстаў і героям супраціву мірных людзей супраць дыктатуры і жорсткасці.
У калекцыю ўвайшлі 6 мадэляў, сярод іх: «Я гуляю», «Peace & Love», «Women Power», «Сабачку», «Чыпаліна», «Перамен».
«Мадэлі створаны, каб матываваць беларусаў выказваць сваё меркаванне мірным шляхам, надзяваючы адзенне, якое нясе ў сабе заяву, "мэсідж". З іншага боку, гэта памяць. Хочацца зафіксаваць яркія моманты, падзеі, якія ўвойдуць у падручнікі па гісторыі Беларусі», — распавялі аўтары праекту.
Фатограф — Лена Каралевіч @lenakorolevich
Мадэль — Каця Шульган @katerinshulgan
Макіяж і валасы — Ганна Рудніцкая @rudnitskaya_make_up
Дызайн — Воля Васюкевіч @ola_retouch_design і Карына @ kari.lab
Лакацыя здымкі — Галерэя Art Belarus @ artbelarus.by
Instagram брэнда — @ kseniaromanova.studio
marketing.by