Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці і медыя «Флагшток» прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі»
Такое рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі, паведамляюць праваабаронцы.

КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці і рэгіянальнае выданне «Флагшток».
Фонд спартыўнай салідарнасці быў заснаваны ўвосень 2020 года і ставіць сваёй галоўнай мэтай абарону беларускіх атлетаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.
«Флагшток» — незалежнае інтэрнэт-медыя, якое распавядае пра жыццё Гомеля.