Беларускі хакеіст, які жыве ў ЗША: «не ведаю, што трэба зрабіць, каб у сюжэты БТ паверыць»

Абаронца зборнай Беларусі Уладзімір Дзянісаў распавёў «Прессболу» аб беларускім тэлебачанні.

ekcke0dxgaidrsu.jpg

— Сам гуляў у жорсткі хакей і ведаў, што суперніку будзе балюча, магу нанесці яму траўму. Але на лёдзе усё па-сумленнаму, сілы роўныя. А тут людзей б'юць з такой нянавісцю... часам жа і зусім кучай — на аднаго.
Мая жонка вельмі спакойны і творчы чалавек, але яна, паўтаруся, чатыры ночы запар не спала, проста рыдала. Ніколі яе такой не бачыў. Пракручвалі відэа разам — і не верыў, што беларусы могуць быць такімі.
Напэўна хапала тых, хто настроены радыкальна. Але ўсё роўна бачу ў іх толькі невялікі працэнт ад агульнай масы. Ведаю асабіста многіх хлопцаў, хто выходзіць на вуліцы для таго, каб іх пачулі. Яны ніколі ні ў чым не ўдзельнічалі, але цяпер не могуць па-іншаму. Яны прыгожыя, крэатыўныя, інтэлігентныя... З такімі асобамі не ідуць захопліваць будынкі, нешта ламаць. Чалавек проста рухаецца па вуліцы, таму што хоча, каб яго пачулі. А насустрач такі ж чалавек з дубінкай, які пачынае яго біць наводмаш. Гэта што ўвогуле такое? І яшчэ раз кажу: нельга біць чалавека ззаду па галаве, калі ён ужо сядзіць на зямлі. Ну як так…
— Навошта табе ўсё гэта трэба? У Маямі ж толькі адна праблема — не хапае цёплай шапкі і курткі.
— Добра, ну а далей што? Калі ў суседа загарыцца дом, то я выбегу гасіць полымя разам з ім. Дакладна не прайду побач і не зраблю выгляд, што нічога не заўважыў. Мне паўтараюць: ты бачыш толькі адзін бок. Окей, адказваю. Пару раз спецыяльна ўключыў выпускі навінаў беларускага тэлебачання. Уражанні? Ну не ведаю, што трэба зрабіць, каб у тамтэйшыя сюжэты паверыць…
Не лезу ў палітыку, я не профі, але па Канстытуцыі кожны грамадзянін мае права на выказванне свайго меркавання, — заявіў Дзянісаў.
Паводле bytribuna