Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі на Франкфурцкім кніжным кірмашы
Пра гэта пісьменнік паведаміў на старонцы ў «Фэйсбуку».
Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка выказаўся пра сітуацыю ў нашай краіне на Франкфурцкім кніжным кірмашы.
Вось што ён казаў:
«Вось ужо больш за год у Беларусі працягваецца сапраўдная гуманітарная катастрофа. У Беларусі не засталося незалежных СМІ і тэатраў, зачыненыя ўсе таварыствы, а за каментары ў інтэрнэце арыштоўваюць сотні грамадзянаў.
Цяпер, калі я выступаю перад вамі, у беларускіх турмах сядзіць амаль тысяча палітычных зняволеных, але пяты санкцыйны пакет дагэтуль толькі абмяркоўваецца і распрацоўваецца.
У Беларусі працягваюцца палітычныя забойствы — цяпер мірных грамадзянаў забіваюць у іх уласных хатах, але міжнародны трыбунал расследаванняў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі дагэтуль не стартаваў.
Праз беларускія турмы прайшлі больш за сорак тысяч чалавек, а адно трапленне ў беларускую турму — гэта ўжо катаванне, але дэлегітымізацыі Лукашэнкі дагэтуль не адбылося.
Дыктатар фальсіфікуе выбары, разгортвае беспрэцэдэнтныя для сучаснай Еўропы рэпрэсіі, але шмат якія еўрапейскія палітыкі і журналісты дагэтуль клічуць яго прэзідэнтам.
Толькі з-за гэтага чалавека Беларусь пакінулі амаль 400.000 тысяч чалавек, якія вымушаныя будаваць новае жыццё ўдалечыні ад дому, але абіраючы паміж вольнасцю цэлай краіны і гандлем з дыктатарам, Еўропа кожны раз абірае другое, а краіны накшталт Аўстрыі і Бельгіі просяць паслабіць санкцыі.
Зараз Лукашэнка выкарыстоўвае мігрантаў замест снарадаў, атакуе Еўропу людзьмі, якія бягуць ад бед у сваіх уласных краінах. І я не прашу вас вырашыць праблемы гэтых краін ці праблему маёй краіны, але я заклікаю вас актыўней выконваць хаця б тое, пра што вы самі заяўляеце.
Я вельмі прашу вас перастаць ставіць коскі там, дзе даўно пара паставіць кропку».