Беларускі святар раскрытыкаваў кіраўніка РПЦ за паводзіны ў Мінску

Клірык мінскага прыходу Міхаіла Арханёла Аляксандр Шрамко звярнуў у Фэйсбуку ўвагу на тое, у якой форме прайшоў візіт патрыярха Кірыла ў Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска.

rpc.jpg

— Не, я разумею, вядома, што мыць ногі бамжам гэта напружвае. Але ёсць жа такія найпростыя рэчы, якія не патрабуюць ніякага подзвігу. Нават нічога не вартыя. Але цэняцца высока. Можа, хто-небудзь з акружэння патрыярха Кірыла падкажа чале РПЦ ...

Вось цябе чакаюць не адну гадзіну на вуліцы. Цябе. Чакаюць. Яшчэ. Не так шмат, як у былыя гады. Але ўсё ж хтосьці прыходзіць. Камусьці ты цікавы. Нават калі не пускаюць у сабор, куды ўваход толькі па прапусках. Яны прыйшлі і будуць увесь вечар стаяць на вуліцы, задавальняючыся трансляцыяй на экран. Як-быццам яны і так не могуць нагледзецца падобнага на якім-небудзь «Саюзе».

rpc_3.jpg

Чаму не даць ім мінімальны жывы кантакт?
Чаму трэба пад’яжджаць на машыне да самай брамы сабора, а пасля выхаду з яе, нават не абярнуцца?
Няўжо так цяжка выйсці хаця б за 100 ці 50 метраў і прайсці некалькі дзясяткаў крокаў, вітаючы і дабраслаўляючы народ?

rpc_2.jpg

Сказаць некалькі цёплых слоў, камусьці паціснуць рукі? Бо проста ж... І выйгрыш атрымаеш несуразмерны... Не разумею. Дажыў да пенсіі і не разумею. Як быццам адмыслова... для патрыярха народа як і няма, затое для ахоўнікаў ён ёсць — але толькі як крыніца патэнцыйнай небяспекі.
Можа проста... дэманстратыўная пагарда?
Паводле gazetaby.com