Беларускіх турыстаў у Львове сёлета пабольшала ўдвая

Такія дадзеныя прыводзіць Цэнтр турыстычнай інфармацыі Львова.

2018_07_23_achromienka_belarusy_lvou.jpg

Канчаткова адышлі ў нябыт часы, калі беларусы верылі байкам пра “страшных фашыстаў-бандэраўцаў”. Львоў упэўнена займае трэцяе месца ў індэксе ўкраінскіх гарадоў, якія найчасцей наведваюць нашы турысты — пасля Чарнігава і Кіева.

Прычын як мінімум чатыры. Па-першае — зручнае транспартнае спалучэнне з Беларусі. Па-другое — багацце львоўскай гісторыі і архітэктуры: турысты не хопіць і тыдня, каб агледзіць мясцовыя адметнасці. Па-трэцяе — бюджэтнасць вандроўкі: начлег і харчаванне ў Львове каштуюць танней, чым у тым жа Менску. І, вядома ж, гасціннасць і добразычлівасць львавянаў.

Беларусы маюць трэці паказчык сярод замежных турыстаў у галіцыйскай сталіцы. На першым месцы традыцыйна палякі, на другім — туркі.

Паводле Цэнтра турыстычнай інфармацыі Львова, 93,3 % турыстаў рэкамендуюць горад для наведвання сваім сябрам і сваякам.

Беларускае Радыё Рацыя