Беларускія дыпламаты высадзілі каля 15 тысяч саджанцаў у Смалявіцкім раёне

Кіраўнікі і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, а таксама члены іх сем'яў 9 красавіка ўзялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу — 2016".

nedlesa.jpg


Як паведамляе прэс-служба МЗС, беларускія дыпламаты высадзілі каля 15 тысяч саджанцаў бяроз і хвой у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, у непасрэднай блізкасці ад мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", перавыканаўшы на 30% запланаваны аб'ём работ.
"Тыдзень лесу" праводзіцца ў Беларусі штогод. Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца "прапаганда руплівага стаўлення да лесу як нацыянальнай багацця, прыцягненне грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў". Сёлета акцыя прысвечаная 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Паводле БелаПАН