Беларускія лекары атрымалі дазволы на працу ў Польшчы

ершыя тры беларускія лекары атрымалі ў Польшчы дазволы на ажыццяўленне медычнай практыкі цягам пяці гадоў, пасля таго як летась ім былі аблегчаныя ўмовы прыёму на працу.

55433232.jpg

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства здароўя Польшчы, адпаведныя дакументы тром беларускім і двум украінскім лекарам уручыў міністр здароўя Польшчы Адам Нядзельскі.
Магчымасць працаваць у Польшчы атрымалі анестэзіёлаг Віктар Анікевіч, спецыяліст па ўнутраных захворваннях Алег Тафелюк і хірург Глеб Луханін. У канцы мінулага году Польшча спрасціла парадак выдачы іншаземцам дазволаў на лекарскую практыку, каб даць рады дэфіцыту медыкаў ва ўмовах пандэміі каронавірусу. Паводле Міністэрства здароўя Польшчы, цяпер на разглядзе яшчэ 46 заяў, у асноўным ад медыкаў з Беларусі і Украіны.

racyja.com