Беларускія навукоўцы вучацца аднаўляць печань, пашкоджаную алкаголем

Беларускія навукоўцы працуюць над тэхналогіяй аднаўлення печані, пацярпелай ад дзеяння алкаголю. Дадзены метад дапаможа перамагчы паталогіі і аднавіць пашкоджаныя клеткі.

2403dt_w631h356.jpg


Пра гэта паведаміў акадэмік-сакратар аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі Мікалай Сердзючэнка, піша Тэлеграф.
У 2017 годзе беларускія спецыялісты збіраюцца вывучыць гепатопратэктарную ролю раслінных поліфенолаў пры алкагольным пашкоджанні печані. Паводле яго слоў, у ходзе эксперыментаў была ўсталяваная здольнасць уплыву на развіццё паталагічнага працэсу і аднаўлення пашкоджаных клетак гэтага важнага органа. «Мы працягнем працу ў гэтым кірунку», — адзначыў Мікалай Сердзючэнка.
Таксама навукоўцы працягнуць даследаванні ў галіне імуннай тэрапіі для лячэння анкалагічных захворванняў, над механізмам ранняй дыягностыкі коларектального рака, а таксама тэхналогіі дастаўкі ствалавых клетак у галаўны і спінны мозг.
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў таксама дадаў, што цяпер нашы навукоўцы працуюць над штучнай скурай або біяскурай, здольнай хутка прыжывацца пры апёку, і над стварэннем новых вітамінных комплексаў.