Беларускія ўлады накіравалі ў Польшчу дакументы для экстрадыцыі Сцяпана Пуцілы ды Рамана Пратасевіча

Нагадаем, заснавальнік тэлеграм-каналу NEXTA Сцяпан Пуціла і былы намеснік рэдактара каналу Раман Пратасевіч трапілі ў «Пералік арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». На сёння яны ў ім апошнія — пад нумарамі 725 і 726.

Сцяпан Пуціла

Сцяпан Пуціла

Беларускія ўлады накіравалі ў Польшчу дакументы для экстрадыцыі Сцяпана Пуцілы (NEXTA) ды Рамана Пратасевіча.
Кіраўнік міжнародна-прававога аддзелу СК Міхаіл Вавула ў каментары для «СБ. Беларусь сегодня» выказаўся пра гэта так:
«Прымаючы рашэнне збегчы, злачынец заўсёды лічыць, што такім чынам можна пазбегнуць пакарання. Аднак наша практыка паказвае, што пакарання пазбегнуць не ўдасца, дзе б ні хаваліся і куды б ні беглі правапарушальнікі».