«Беларускую асацыяцыю кёрлінгу» таксама ліквідуць?
Мінюст ініцыяваў ліквідацыю грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя кёрлінгу».
Разгляд справы аб ліквідацыі адбудзецца ў Вярхоўным судзе 16 лістапада — пра гэта можна даведацца з раскладу працы суда, паведамляе reform.by.
16 лістапада справу «1ГИП2132» будзе разглядаць суддзя Філіпчык Р. І. а 10-й гадзіне раніцы.
Відаць, «Беларуская асацыяцыя кёрлінгу» не чакае ліквідацыі і для іх гэтая навіна можа стаць сюрпрызам. Прынамсі, як вынікае з сайта арганізацыі, Савет грамадскага аб'яднання плануе правесці 30 лістапада справаздачна-выбарную канферэнцыю, на якой хоча заслухаць справаздачы старшыні і рэвізійнай камісіі аб праведзенай працы за апошнія 6 гадоў, а таксама выбраць новае кіраўніцтва «Беларускай асацыяцыі кёрлінгу». І якраз да 16 лістапада Савет прымае прапановы наконт новага кіраўніцтва.