Беларусы патрабуюць ад дзяржавы перастаць прызначаць «мэраў» — хочуць выбіраць самі

На сайце «Зручны горад» з'явіўся новы электронны зварот. Ён зусім кароткі, але кідкі: аўтары патрабуюць, каб мэры сталі выбарнымі, а не прызначанымі.

3e8f4f3e6f05e0e7477a038be214bcc4.jpg

«Мэраў выбіраюць, па нашых дадзеных, ва ўсіх еўрапейскіх краінах, акрамя Беларусі, — пішуць стваральнікі петыцыі. — У нас, у адпаведнасці з артыкулам 119 Канстытуцыі, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады прэзідэнтам Беларусі або ва ўстаноўленым iм парадку i зацвярджаюцца на пасадзе адпаведнымі мясцовымі Саветамі дэпутатаў.
Выбары, а не прызначэнне, старшыняў выканкамаў маглі б памяняць існуючы парадак і прымусілі б улады прыслухацца да меркавання грамадзян і ўлічваць яго пры прыняцці рашэнняў, а не выконваць указанні зверху. У сувязі з чым, патрабуем зрабіць пасады кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў выбарнымі».
На момант напісання нататкі зварот падпісалі 13 чалавек, але часу яшчэ шмат — цэлых 28 дзён. Праз гэты час петыцыю накіруюць у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Падтрымаць ініцыятыву можна подпісам па спасылцы.
Паводле kyky.org