Беларусы Пецярбурга дапамагаюць пацярпелым аплочваць штрафы і адвакатаў з дапамогай «гаражсэйлаў»
Беларусы Санкт-Пецярбургу ўжо трэці раз ладзяць «гаражныя распродажы». Людзі прыносяць на «гаражсэйл» непатрэбныя кнігі, вопратку, біжутэрыю, якія добра раскупляюцца.
![64ad844c_0870_4bc2_8ef9_047aa67f04b3_cx0_cy14_cw0_w1023_r1_s__1_.webp 64ad844c_0870_4bc2_8ef9_047aa67f04b3_cx0_cy14_cw0_w1023_r1_s__1_.webp](/img/v1/images/64ad844c_0870_4bc2_8ef9_047aa67f04b3_cx0_cy14_cw0_w1023_r1_s__1_.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Калі ў вас ёсць
рэчы ў добрым стане — будзем рады іх прыняць», — звяртаюцца беларусы да ўсіх
ахвотных на сваім Тэлеграм-канале. Аднак рэчаў прыносяць так шмат, што часам не
хапае месца, адзначае «Свабода».
Грошы, заробленыя
такім чынам, ужо пайшлі на аплату штрафаў беларусам Санкт-Пецярбургу, а таксама
на адваката 16-гадоваму палітвязьню Мікіту Залатарову, якому ў Беларусі далі 5
гадоў калоніі за «масавыя беспарадкі», а цяпер распачалі яшчэ адну крымінальную
справу за нібыта напад на канваіра.
Прадстаўнікі
беларускага зямляцтва ў Санкт-Петербургу выходзяць на вулічныя акцыі ў
падтрымку дэмакратыі ў Беларусі больш як 200 дзён, штораз у новым месцы,
заўсёды з бчб-сцягамі. Пікетаваць беларускую амбасаду ім забаранілі — нібыта
праз каронавірус. Пецярбурскія суды пачалі даваць за несанкцыянаваныя акцыі
штрафы і суткі. Прычынай нядаўняга арышту чатырох актывістаў з беларускага
зямляцтва стаў запіс відэароліка, дзе яны спяваюць у падтрымку пратэстаў у
Беларусі, а адзін з удзельнікаў усклікае «Свабоду Навальнаму!»
Санкт-пецярбурскія
беларусы падтрымліваюць таксама перадачамі сябра страйкаму «Беларуськалія»
Андрэя Прылуцкага, які сядзіць у пецярбурскай турме «Кресты». Ён з'ехаў у
Расію, дзе збіраўся папрасіць палітычнага прытулку, але яму адмовілі,
арыштавалі, і ён за кратамі чакае экстрадыцыі ў Беларусь.