Беларусы скардзіліся на дзяржаву ў Камітэт па правах чалавека 332 разы. Статыстыка ААН
Беларускі дом правоў чалавека апублікаваў статыстыку беларускіх зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН, атрыманую ад Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Статыстыка зваротаў, скампанаваная супрацоўнікамі УВКПЧ, актуальная на 16 снежня 2019 года. БДПЧ публікуе вытрымку аб колькасці індывідуальных зваротаў па Беларусі.
Агульная колькасць зарэгістраваных зваротаў — 332.
Чакаюць разгляду — 152.
Камунікацыя спыненая — 14.
Прызнаныя непрымальнымі — 18.
Парушэнні Пакту пацверджаныя Камітэтам — у 136 зваротах.
Не пацверджаныя парушэнні — у 2 зваротах.
Камітэт па правах чалавека ААН — орган незалежных экспертаў, якія назіраюць за выкананнем дзяржавамі-удзельніцамі Міжнароднага пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах. Акрамя разгляду дакладаў ад дзяржаваў, Камітэт можа разглядаць індывідуальныя скаргі на меркаваныя парушэнні Пакта дзяржавамі-ўдзельніцамі першага Факультатыўнага пратаколу да Пакта.