Беларусы, што адслужылі ў войску, атрымаюць ільготы на жыллё і медабслугоўванне

Восеньскі прызыў выходзіць на фінішную рысу.

uzbroeniya_sily_logo_1.jpg

Да пачатку адпраўкі юнакоў на тэрміновую ваенную службу застаецца менш за два тыдні. У гэтым годзе адпраўленне навабранцаў у войска пачнецца 18 лістапада. А наступны прызыў будзе праходзіць па новых правілах.
Міністэрства абароны плануе ўкараніць шэраг прэферэнцый для тых, хто не ўхіляецца ад службы ў войску. Аб зменах, якія маюць быць, учора ў інтэрв'ю «Панараме» распавёў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах Леанід Касінскі. У Беларусі распрацаваны так званы пакет матывацыйных мер па павышэнню статусу тэрміновай службы і ў хуткім часе плануецца ўвасабленне ініцыятыў у жыццё.
У бліжэйшы час прэферэнцыі для вырашэння жыллёвага пытання атрымаюць маладыя людзі, якія адслужылі ў войску. Не менш важным крокам стане прадастаўленне льгот у сферы медыцынскага абслугоўвання.
tvr.by