Беларусы выйшлі на першае месца сярод замежнікаў, якія наведваюць Кіеў

Сярэднестатыстычны беларускі турыст спыняецца ва ўкраінскай сталіцы на два-тры дні, прытым найчасцей – па дарозе на чарнаморскія курорты Адэскай ці Херсонскай абласцей.

kyiv_1.jpg

Найбольшым попытам карыстаюцца хостэлы і прыватныя кватэры, якія нашыя землякі здымаюць праз інтэрнтэт.
Кіеў вабіць беларускіх турыстаў найперш суадносна невысокімі коштамі, даволі развітай турыстычнай інфраструктурай, а таксама багаццем гістарычнай спадчыны. Спіс турыстычных аб’ектаў, абавязковых для наведвання беларусаў у Кіеве, выглядае так: Кіева-Пячорская лаўра, Майдан Незалежнасці, Падол, Міхайлаўскі Златаверхні манастыр. У сярэднім за два-тры дні беларуская сям’я з трох чалавек траціць ва ўкраінскай сталіцы ад 100 да 150 еўра.
Сярод іншых украінскіх гарадоў, папулярных у беларусаў, – Чарнігаў, Львоў і Адэса.
Паводле Радыё Рацыя