Беларусы змогуць плаціць ID-карткамі
У нацыянальныя ID-карты, якія рыхтуюцца да выпуску, можа быць убадаваны плацёжны сэрвіс.
Пра гэта распавёў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц, піша tut.by са спасылкай на БелаПАН.
«Ідэя ў тым, каб там быў плацежны сэрвіс. Мы прапанавалі рэалізаваць яго на базе аплатнага прыкладання «Белкарт». І прапанавалі таксама магчымасць укаранення канцэпцыі базавага рахунку», — растлумачыў Дзмітрый Калечыц.
Па словах прадстаўніка Нацбанка, адпаведныя прапановы ўнесены ў органы дзяржаўнага кіравання. Зараз ідзе актыўнае абмеркаванне рабочай групай па магчымасці іх імплементацыі нашых прапаноў.
Як растлумачылі ў Нацбанку, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі і іншымі структурамі праводзіць працу па стварэнні Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы. Мяркуецца, што яе базавымі кампанентамі будуць беларуская электронная картка (ID-карта) і Адзіная сістэма ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб. Акрамя асноўных прыкладанняў (ідэнтыфікацыйнага і крыптаграфічнага), у ID-карце плануецца рэалізаваць плацежны сэрвіс, які дазваляе ажыццяўляць разлікі за аказаныя электронныя паслугі (IdPay).
Раней паведамлялася, што ў МУС ужо распрацавалі ўзоры новых дакументаў, якія сведчаць асобу: ідэнтыфікацыйнай карты, якая заменіць пашпарт, і біяметрычнага пашпарта, які спатрэбіцца для выезду за мяжу. Планавалася, што іх пачнуць выдаваць з пачатку 2019 года. Аднак нядаўна стала вядома, што тэрмін укаранення дакументаў перанеслі на 2020 год — з-за неабходнасці інтэграцыі інфармацыйных сістэм для звестак у ID-картах.
— Толькі гэта не значыць, што 1 студзеня 2020 года ўсе беларусы ў абавязковым парадку павінны будуць атрымаць ID-карту і біяметрычны пашпарт, — тлумачыў намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выезду за мяжу МУС Павел Хрышчэнавіч. — Усе раней выдадзеныя пашпарты будуць сапраўдныя.
У чалавека будзе выбар: пачакаць, пакуль скончыцца тэрмін дзеяння пашпарта, або па ўласным жаданні замяніць яго на ID-карту. Яе кошт будзе ў межах адной базавай велічыні (на сёння 24 рублі 50 капеек. — заўвага. TUT.BY), і яна стане своеасаблівым унутраным пашпартам. Акрамя таго, ID-карта прадаставіць доступ да многіх паслуг дзяржаўных структур. Напрыклад, з яе дапамогай можна будзе замовіць даведку.
— Сама ID-карта будзе ўтрымліваць тры дадатка. Першы — ідэнтыфікацыйны, дзе будуць усе звесткі пра чалавека: прозвішча, імя, дата нараджэння. Другі — крыптаграфічны. Гэта электронны лічбавы подпіс, які дазволіць уваходзіць праз БІСРС сістэмы. Трэці дадатак адпавядае міжнародным патрабаванням ІКАО (Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі. — заўвага. TUT.BY), — кажа Павел Хрышчэнавіч.
Як толькі ID-карты запрацуюць у Беларусі, плануецца, што наша краіна пачне перамовы з іншымі дзяржавамі, каб беларусы маглі падарожнічаць па гэтым дакуменце. Вонкава яна будзе выглядаць як банкаўская картка, на ёй дзве фатаграфіі — каляровая і чорна-белая. Па словах спецыялістаў, падрабіць ID-карту будзе немагчыма, таму што на ёй вялікая колькасць ступеняў абароны.