«Белавія» збіраецца знізіць кошт квіткоў
«Белавія» збіраецца знізіць цэны на квіткі і вярнуць у эканомкласе «звыклае меню» замест сэндвіча і напою. Пра гэта заявіў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці кампаніі Уладзімір Баркун, паведамляе Sputnik.
Прадстаўнік "Белавія" распавёў, што яны маюць намер істотна знізіць кошты на квіткі — "вярнуць іх на дапандэмійны ўзровень".
"Калі ў верасні мінулага года аднавілася авіязлучэнне паміж Мінскам і Масквой з частатой адзін раз у тыдзень, зразумела, што попыт значна перавышаў прапанову. І кошты былі вельмі істотнымі. У цяперашні час у сувязі з павелічэннем колькасці рэйсаў цэны вяртаюцца на дапандэмійны ўзровень", — адзначыў Баркун.
У якасці прыкладу ён прывёў цэны на рэйс Мінск-Санкт-Пецярбург.
"Ужо ў цяперашні час у Маскву і Санкт-Пецярбург ляцець можна арыентыровачна за 150 беларускіх рублёў у адзін бок", — заявіў намеснік дырэктара «Белавія».
"Сціплае" харчаванне падчас пералётаў (сэндвічы і напоі ў індывідуальных упакоўках) пасажырам эканомкласа ў бліжэйшы час заменяць на "звыклае меню". Уладзімір Баркун заявіў, што змены ўводзіліся з-за "патрабаванняў бяспекі, звязаных з каронавіруснай інфекцыяй — каб мінімізаваць кантакт паміж праваднікамі і пасажырамі2.
Нагадаем, з 21 верасня Расія зняла ўсе абмежаванні на авіязлучэнне з Беларуссю.