«Белэнерга» зняло відэаролік пра небяспеку экстрэмальных сэлфі
«Лайкі не падымуць з бальнічнага ложку!" — папярэджваюць стваральнікі відэароліка.
![Фота: Белэнерга Фота: Белэнерга](/img/v1/images/58oflhrabelenerha.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Белэнерга
“Белэнерга” зняло відэаролік пра небяспеку экстрэмальных сэлфі. Летась ад паражэння электрычным токам на аб’ектах, паднаглядных органам Дзяржэнерганагляду, загінулі 10 чалавек, яшчэ 5 атрымалі цяжкія траўмы.
У шэрагу выпадкаў маладыя людзі залазілі на апоры электраліній, у тым ліку і высокавольтных, каб зрабіць сэлфі.
“Лайкі не падымуць з бальнічнага ложку! — папярэджваюць стваральнікі відэароліка. — Цані сваё жыццё! Высокае напружанне паражае нават на адлегласці”.