«Белпошта»: атрымаць пенсію і аплаціць камуналку можна ў хатніх умовах
Атрымаць пенсію і аплаціць камуналку можна ў хатніх умовах. Пра гэта паведаміла "Белпошта".
![a0t0ax11uh5rs7g4.jpg a0t0ax11uh5rs7g4.jpg](/img/v1/images/a0t0ax11uh5rs7g4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Белпошта" нагадвае пра магчымасць атрымаць пенсію на хаце праз паштальёна, піша www.zviazda.by
"З мэтай стварэння дадатковай абароны ад распаўсюджвання вірусных інфекцый для пажылых людзей і асобаў з хранічнымі захворваннямі, вы можаце звярнуцца ў абслугоўваючае аддзяленне паштовай сувязі для арганізацыі выплаты пенсіі (дапамогі) паштальёнам у хатніх умовах", — гаворыцца ў паведамленні "Белпошты" 23 сакавіка.
Адначасова з атрыманнем пенсій (дапамог) можна аплаціць і камуналку.