Белтэлерадыёкампанія шукае больш за сотню супрацоўнікаў
Заробкі пазначаныя, мякка кажучы, невялікія.

У Дзяржаўнай службе занятасці размешчана ажно 103 вакансіі ад Белтэлерадыёкампаніі.
Шукаюць прадзюсараў, гукарэжысёраў, маркетолагаў, сакратароў ды іншых. Вядома ж, ёсць і вакансіі карэспандэнтаў (10) ды рэдактараў (11).
17 вакансій размясціў выдавецкі дом «Беларусь сегодня», прычым заробкі пазначаныя, мякка кажучы, невялікія — да 500 рублёў.