БХД запрашае на паказ фільма пра Ежы Папялушку
24 лістапада адбудзецца паказ малавядомага беларусам польскага дакументальнага фільма “Гатовы на ўсё (2002) пра ксяндза Ежы Папялушку, капелана польскай
“Салідарнасці.
24 лістапада адбудзецца паказ малавядомага беларусам польскага дакументальнага фільма “Гатовы на ўсё (2002) пра ксяндза Ежы Папялушку, капелана польскай
“Салідарнасці.
Фільм “Гатовы на ўсё, зняты польскай тэлевізіяй у 2002 годзе, распавядае пра каталіцкага святара, капелана працоўных Ежы Папялушку, звязанага з незалежным прафсаюзам
“Салідарнасць, які быў забіты агентамі Службы Бяспекі (СБ) і беатыфікаваны ў чэрвені 2010 года. Фільм будзе паказаны на польскай мове з перакладам і каментарамі каталіцкай дзяячкі
Юлі Фраловай.
Нарадзіўся Ежы Папялушка ў 1947 годзе ў Акопах у гміне Сухаволя, скончыў духоўную семінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў высвечаны ў святары кардыналам Стэфанам Вышынскiм. У час забастовак у 1980
годзе займаўся пастырскай дзейнасцю сярод працаўнікоў Варшавы.
Папялушка лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі “Салiдарнасць. Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захавання ідэалаў
“Салідарнасці. 19 кастрычніка 1984 году ксёндз Папялушка быў выкрадзены агентамі СБ, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісле.
Яго магіла знаходзіцца ля касцёла св. Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібож.
Працэс бэатыфікацыі ксяндза Папялушкі афіцыйна распачаўся 8 лютага 1997 году. 19 снежня 2009 году быў абвешчаны дэкрэт рымскага папы Бэнедыкта XVI пра яго пакутніцтва. Бэатыфікацыя адбылася 6 чэрвеня
2010 году ў Варшаве.
Паказ фільма пройдзе ў межах традыцыйнай чацвярговай сустрэчы мінскага аргкамітэту БХД. Паказ фільма і сустрэча пройдуць па адрасе Кульман, 4, на сядзібе прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.
Пачатак у 18-30.
На сходзе мінскага БХД будуць таксама разгледжаныя пытанні 4-га рэгістрацыйнага з'езду БХД і бягучых кампаніяў БХД “Рада народных дэпутатаў і “За сямейныя
каштоўнасці.
bchd.info