БХК заклікаў пракуратуру праверыць умовы ўтрымання зняволеных у Брэсце і Мінску
БХК заклікаў пракуратуры Мінска і Брэста адмяніць абмежаванні на прыём перадач для асуджаных на адміністрацыйны арышт, а таксама праверыць умовы ўтрымання зняволеных.
У заяве праваабарончай арганізацыі
адзначаецца, што перадачы на Акрэсціна прымаюцца толькі раз на тыдзень, але іх
у камеры фактычна не перадаюць: «Па вызваленні... пазначаным асобам
аддаюць перадачы, настойліва прапануюць падпісаць дакумент пра тое, што яны
атрымалі іх своечасова».
А ў Брэсце ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУСа перадачы для асуджаных на адміністрацыйны арышт не прымаюць з 5 ліпеня «ў сувязі з выкананнем эпідэміялагічных мерапрыемстваў па захворванні
каронавіруснай інфекцыяй». У БХК падкрэсліваюць, што няма нарматыўных
прававых актаў, якія б мелі такую фармулёўку ў якасці падставы для абмежавання
ці забароны на перадачы. Праваабаронцы мяркуюць, што мэтай з'яўляецца нанясенне
зняволенаму «маральных і фізічных пакут, што недапушчальна».
Паводле «Еўрарадыё».