Беларусь у 2013 годзе заняла трэцяе месца ў свеце па выдатках на алкаголь
Беларусь у 2013 годзе заняла трэцяе месца ў свеце па долі спажывецкіх выдаткаў на алкаголь адносна ўсіх пакупак на душу насельніцтва. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах аналітычнага агенцтва Euromonitor.

У мінулым годзе траты беларусаў на алкаголь склалі 5,5% у агульным аб’ёме выдаткаў.
Па дадзеных агенцтва, першае месца заняла Эстонія, дзе на алкаголь прыйшлося 6,5% выдаткаваных грошай, на другім месцы Расія — 5,8%.
Следам за Беларуссю Euromonitor пералічвае Перу (5,4%), Літву і Латвію (5,3% у абедзвюх краінах). У сярэднім у свеце спажыўцы выдаткавалі толькі 1,5 % сваіх выдаткаў на алкаголь.