Біяэнергетык, які працуе з Герасіменяй: Я не шаман, працую «па-светламу»

Біяэнергетык Сяргей Касьяненка, з якім супрацоўнічае вядомая плыўчыха Аляксандра Герасіменя, выкладае сваё бачанне сітуацыі ў інтэрв’ю «Прессболу».

gerasimenja.jpg


 Раней былы трэнер зборнай Беларусі па плаванні Дзмітрый Манцэвіч назваў гэтага чалавека «шаманам» і сказаў, што Герасіменю трэба ратаваць.  Сама спартсменка сцвярджала, што парады Касьяненкі дапамагаюць ёй не толькі ў спорце, але і ў звычайным жыцці.
Касьяненка называе сваю дзейнасць «біяэнергетычнай псіхалагічнай працай» і сцвярджае, што яго методыкі не маюць ніякага дачынення да шаманства, у якім праца ідзе «не па-светламу». Спецыяліст кажа, што распрацоўвае праграмы, якія дазваляюць падтрымліваць тонкія целы чалавека ў балансе, а гэта дапамагае ў падрыхтоўцы спартсмена. Паводле біяэнергетыка, яго метады — гэта альтэрнатыва фармакалогіі.
Сваіх кліентаў Касьяненка выдаваць не хоча па этычных меркаваннях і кажа, што публікацыі на гэтую тэму выстаўляюць Аляксандру Герасіменю ў нявыгадным святле.
 Паводле «Еўрарадыё»