Бел-чырвона-белы сцяг у кожны браўзер

Шмат каму муляе вочы на разнастайных сайтах чырвона-зялёны значок побач са словам "Беларусь". Здавалася б, што тут зробіш, как есть так есть, але нашы беларускія ўмельцы-праграмісты прыдумалі як выправіць такую памылку гісторыі хаця б у межах уласнага браўзара.



sciah_2010_01.jpg

У сеціве знойдзем пашырэнне над назвай «правільны сцяг» для браўзераў Opera, Chrome і Firefox, якое замяняе на разнастайных сайтах выявы з чырвона-зялёным значком на беларускі бел-чырвона-белы сцяг. Усталяваць на сваім браўзеры гэта пашырэнне можна са спасылкі, што ёсць на нашым сайце.

Калі на пэўным сайце вы заўважылі, што сцяг не замяняецца, то стваральнікі праграмы звяртаюцца з просьбай паведамляйце аўтару праз адмысловую форму.

Паводле Беларускае Радыё Рацыя, spampavac.by