Беларусь на другім месцы па росце цэнаў сярод краін СНД

Беларусь займае другое месца сярод краін былога саюзу па росце спажывецкіх цэн у студзені-ліпені. Па выніках аналізу дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі, на першым месцы Украіна (12%), за ёй ідзе Беларусь (11,1%) і Расія (5,3%).



yhh4ji_w465h262.jpg

Далей ідуць Кыргызстан (5%), Казахстан (4,9%), Таджыкістан (4,7%), Малдова (1,4%), Латвія (1,2%) і Эстонія (0,7%), паведамляе БелаПАН.

Кошты ў Літве не змяніліся, у Грузіі знізіліся на 0,6%, у Арменіі — на 1,9% і Азербайджане — на 2,1%. 

Няма звестак па Узбекістане. Па Туркменістане ёсць толькі інфармацыя за першы квартал — кошты знізіліся на 0,3%. 

Па росце коштаў у ліпені Беларусь з паказчыкам 0,9% лідзіруе, далей ідуць Расія (0,5%), Украіна (0,4%), Таджыкістан (0,2%) і Казахстан (0,1%).

telegraf.by