Беларусы ў ноч з 27 на 28 верасня змогуць назіраць поўнае зацьменне Месяца

Уначы з 27 на 28 верасня жыхары Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, большай частцы Афрыкі і Азіі могуць назіраць яркую і рэдкую астранамічную з'яву — поўнае зацьменне "супермесяца".



000029_234390_big.jpg

Аб гэтым паведамілі ў Мінскім планетарыі. "Супермесяцам" называецца з'ява, калі Месяц у фазе поўні знаходзіцца на бліжэйшай адлегласці ад Зямлі. На гэты раз відовішча абяцае стаць асабліва прыгожым. Месяц будзе на 14% больш у дыяметры, на 30% ярчэй і памяранцава-чырвонага колеру. Зацьменне можна назіраць нават няўзброеным вокам. У ноч з 27 на 28 верасня ў 4.07 жыхары Беларусі змогуць убачыць, як Месяц пачне павольна апускацца ў зямную цень, у 5.11 — будзе цалкам закрыты Зямлёй.

Па дадзеных NASA, апошні раз зацьменне "супермесяца" фіксавалася ў 1982 годзе, у наступны раз паўторыцца толькі ў 2033-м. У мінулым стагоддзі поўныя зацьменні адбываліся толькі пяць разоў: у 1910, 1928, 1946, 1964 і 1982 гадах, тады як звычайнае месяцовае зацьменне ў любым пункце Зямлі можна назіраць прыкладна раз у 2,5 годы.

Паводле: БЕЛТА