Берасцейцы збіраюць подпісы супраць “дэкрэту аб дармаедстве”
Берасцейцы далучаюцца да кампаніі па зборы подпісаў пад петыцыяй аб неабходнасці адмены дэкрэту аб дармаедстве.

Ставіць свае подпісы заклікаюць сябры берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На дадзены момант пад анлайн-петыцыяй свае подпісы пакінулі ўжо каля сарака тысяч беларускіх грамадзян і гэтая лічба працягвае расці, — распавёў каардынатар Цэнтру па працы з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў пры АГП па берасцейскай вобласці Уладзімір Вуек:
— Сёння гэты закон не быў прыняты, ён накіраваны на дапрацоўку, мы працягваем кампанію, каб яго цалкам адмянілі. Мы лічым, што гэты закон не павінен існаваць. Мы працягваем гэтую кампанію ў Берасцейскай вобласці, мы прапануем людзям бланк, па якім кожны можа паставіць свой подпіс.
Палітычная рада АГП настойліва патрабуе ад імя амаль сарака тысяч грамадзян адмены з боку ўлады дэкрэту аб дармаедах.Бо ён супярэчыць беларускай Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі.