Створана адзіная ініцыятыўная група па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты
Прадстаўнікі структур, якія падтрымалі ідэю вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты, прынялі рашэнне аб'яднаць свае намаганні і стварылі адзіную ініцыятыўную групу.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), прафсаюза РЭП, АГП, БХД, «Маладога фронту», руху «За дзяржаўнасць і
незалежнасць Беларусі", руху салідарнасці "Разам". Удзельнікі прынялі рашэнне аб'яднацца ў адзіную ініцыятыўную групу па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у
прэзідэнты.
Кіраўніком групы аднагалосна абраная Марына Адамовіч.
Ініцыятары пагадзіліся, што галоўнае, што іх аб'ядноўвае, — агульная мэта, выяўленая ў агульным мэсыджы кампаніі: "Без вызвалення кандыдата ў прэзідэнты на мінулых
выбарах Мікалая Статкевіча і ўсіх палітзняволеных і поўнага аднаўлення іх у правах ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі".
Група адкрытая для далучэння. Пакінуць свае дадзеныя можна праз петыцыю, звярнуўшыся да каардынатараў любой з арганізацый-удзельнікаў альбо на паштовую скрыню сайта.
Паводле statkevich.org