Блогер Эдуард Пальчыс перастаў выходзіць на сувязь

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Вікторыя.

palchys_logo_2.jpg

«Апошнія тыдні ён падазраваў за сабой сачэнне і меркаваў, што яго шукаюць спецслужбы. У нядзелю 27 верасня ён планаваў перабрацца ў больш бяспечнае месца і папярэдзіў, што нейкі час будзе без сувязі. Аднак, улічваючы, што "рэжым цішыні" з яго боку зацягваецца, я вымушана падняць трывогу», — напісала Вікторыя Пальчыс.
У выпадку, калі Эдуард Палчыс затрыманы, Вікторыя патрабуе ў праваахоўнікаў тэрмінова апавясціць аб гэтым яго адваката.
Сама яна цяпер знаходзіцца ў бяспечным месцы.
15 чэрвеня блогер атрымаў 15 сутак за нібыта ўдзел у акцыі Ціханоўскага на Камароўскім рынку, і з тых часоў змяніў месца жыхарства на канспіратыўнае.