Бойка двух зайцоў-белякоў трапіла на відэа
Бойка двух зайцоў-белякоў трапіла на відэа. У Алтайскім лясніцтве ў Казахстане здарэнне зафіксавала фотапастка. Пра гэта піша Еўрарадыё.

pixabay.com
Відэа апублікавала ў Instagram Катон-Карагайскі дзяржаўны нацыянальны прыродны парк. На ім відаць, як зайцы скакалі каля кармушкі. Яны ўставалі на заднія лапы і спрабавалі ўдарыць адзін аднаго пярэднімі лапамі. Але байцы аказаліся не вельмі вопытныя, таму большасць удараў былі міма.