Больш за 483 тысяч рублёў спагналі з пачатку года з выпускнікоў за неадпрацоўку размеркавання

Больш за 483 тысяч рублёў спагналі з пачатку года з выпускнікоў Брэсцкай вобласці, якія не адпрацавалi размеркаванне, паведамляе Генпракуратура.

b_neg_0_vypusknik.jpg

За паўгода пракуроры падалі да выпускнікоў 110 пазоваў. Тыя з іх, якія ўжо паспелі разгледзець суды, задаволены ў поўным аб'ёме.
Рашэнні, якія ўступілі ў сілу, рэдка выконваліся ў добраахвотным парадку, адзначае пракуратура: даводзілася ініцыяваць спагнанне сродкаў у прымусовым парадку.
«Сярод эфектыўных мер забеспячэння такой працы ў законе прадугледжана часовае абмежаванне правоў даўжніка на выезд з краіны і кіраванне транспартнымі сродкамі», — дапоўнілі ў пракуратуры.