Больш за 20 чалавек выклікаюць у міліцыю для складання пратаколаў
На ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй, якія адбыліся ў Мінску 7 і 8 снежня, працягваюць складаць пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў.
15 снежня на актывістку “Руху за Свабоду” і журналістку Вольгу Быкоўскую, якую выклікалі ў РУУС Ленінскага раёна Мінска, склалі пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
16 снежня раніцай пратакол па ч.1 арт 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) быў складзены ў дачыненні да Іллі Дабратвора, які ў той дзень, 7 снежня, рабіў фотарэпартаж для электроннага выдання, з якім ён супрацоўнічае.
Ілля не пагадзіўся з пратаколам, у чым і зрабіў адзнаку ў дакуменце. Па-першае, у пратаколе было пазначана "прымаў актыўны ўдзел", але ў рапартах напісана, што "прысутнічаў". Не супадае і месца — у адным месцы плошча Незалежнасці, у іншым — Галоўпаштамт.
Па яго словах, у рапарце супрацоўнікаў міліцыі адзначаныя і іншыя прозвішчы актывістаў і ўдзельнікаў акцыі пратэсту. У прыватнасці, ён паспеў заўважыць прозвішчы Дзяніса Красачкі, Леаніда Кулакова і чалавека 1941 года нараджэння.
Па звестках праваабаронцаў, на 16 снежня выкліканыя ў РУУС Маскоўскага і Ленінскага раёнаў яшчэ 20 удзельнікаў акцыі:
Мікалай Казлоў,
Зміцер Казлоў (блогер "Шэры кот")
Вольга Кавалькова,
Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій),
Леанід Кулакоў,
Галіна Лагацкая,
Арсеній Дзядок (непоўнагадовы)
Андрэй Кудзік,
Аляксей Прохараў,
Павел Белавус,
Зміцер Казакевіч,
Антон Жылко,
Юрась Губарэвіч,
Дзяніс Красачка,
Мікола Бамбіза,
Наталля Ладуцька,
Уладзімір Неўмяржыцкі,
Мікіта Стружэўскі (непоўнагадовы),
Яўген Афнагель,
Пётр Садоўскі (былы дэпутат і першы амбасадар Беларусі ў Германіі).
spring96.org