Больш за 25 праверак за месяц. Як жыхарка Іўя адбывае «хатнюю хімію»
Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасні мінулага года асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Яе абвінавацілі ў абразе начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара, паведамляюць праваабаронцы.
Жанчына распавяла
пра тое, як яна адбывае «палітычную хатнюю хімію».
За сакавік да яе
больш за 25 разоў прыходзілі з праверкамі, чацвёрты месяц яна не можа атрымаць
дазвол, каб выехаць у горад Ліда і набыць матэрыялы для рамесніцтва — фактычна,
Рэгіна не можа працаваць.
Ёй забаранілі наведваць касцёл і нават карыстацца прыбіральняй на вуліцы. На ўсе звароты ў РАУС і МУС жанчына атрымоўвае «адпіскі».