Больш за 400 ІП у Беларусі палепшылі свой бізнэс праз гульню

У Брэсце завяршыўся маштабны праект «Куфарызацыя», закліканы дапамагчы беларускаму бізнэсу выйсці на глабальны анлайн-рынак. Прадпрымальнікі ў Мінску і рэгіёнах у гульнявой форме навучыліся весці справы ў інтэрнэце — з дапамогай бізнэс-кейсаў і дзелавога квіза.

dsc_1514.jpg

Адукацыйны праект ахапіў пяць рэгіёнаў Беларусі. Усяго ў ім узялі ўдзел больш за 400 прадпрымальнікаў, якія змаглі палепшыць свой бізнэс з дапамогай майстар-класаў і дзелавой гульні. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі не толькі карысныя веды, але і адчувальны бюджэт на развіццё сваёй справы ў інтэрнэце.
 

dsc_1314.jpg

Мерапрыемства ў Брэсце сабрала больш за 80 бізнэсменаў, якія пасля лекцый ад экспертаў і падатковых кансультацый пазмагаліся ў інтэлектуальнай гульні. Каманды па 5-6 чалавек адказалі на 35 пытанняў аб бізнэсе, рэкламе і беларускіх законах. Менш за ўсё цяжкасцяў выклікалі загадкі пра вядомыя брэнды, а самымі складанымі апынуліся пытанні аб падатках. Каманда-лідар адказала на 23 з 35 пытанняў, бліжэйшым апанентам не хапіла літаральна некалькі ачкоў да перамогі. 

dsc_1439.jpg

«Новыя тэхналогіі змяняюць свет вакол нас, а разам з ім — і эканоміку. Усё менш людзей ходзіць па рынках і гандлёвым цэнтрам, аддаючы перавагу пакупкам у інтэрнэце. Толькі ў мінулым годзе беларусы патрацілі на анлайн-шопінг каля 360 млн. долараў. Але многія беларускія прадпрымальнікі ўсё яшчэ няўпэўнена адчуваюць сябе ў анлайне, — адзначыў начальнік упраўлення камерцыі і маркетынгу Куфара Ілля Жукавец. — Праект «Куфарызацыя» дапамог прадпрымальнікам лепш зразумець правілы гульні ў сеціве. Цяпер беларускім прадпрымальнікам стане крыху лягчэй канкурыраваць на глабальным інтэрнэт-рынку».  

dsc_1567.jpg

Фіналісты гульні атрымалі 20 тысяч куфаў на развіццё бізнесу ў інтэрнэце. Такой сумы хопіць на тое, каб год размяшчаць тавары на анлайн-вітрыне Куфара — пляцоўцы, якую штомесяц наведвае кожны чацвёрты карыстальнік Байнэта.
«У Брэсце ў апошні час праводзіцца шмат мерапрыемстваў для прадпрымальнікаў, але «Куфарызацыя» выгадна адрозніваецца тым, што эксперты даюць канкрэтныя парады. Для мяне, напрыклад, было адкрыццём, што на такой пляцоўцы як Куфар можна прасоўваць, у тым ліку і бухгалтарскія паслугі. Мне цікавыя ўсе магчымасці, якія дазваляюць больш эфектыўна развіваць сваю справу», — распавяла адна з фіналістак бізнэс-гульні Кацярына Філіпавец, якая займаецца ў якасці ІП бухгалтарскім улікам. 

dsc_1331.jpg

«У Брэсцкай вобласці зарэгістравана больш за 32 тысяч ІП, многія з якіх прадаюць свае тавары ў інтэрнэце. У бліжэйшы час ім стане прасцей развіваць бізнэс у анлайне: з 1 студзеня ў сілу ўступае Дэкрэт № 7, які дазваляе ІП і юрасобам, якія працуюць праз інтэрнэт-крамы, прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання», — патлумачыла галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення інфармацыйна-растлумачальнай працы ІМПЗ па Брэсцкай вобласці Вольга Місілюк

dsc_1304_1.jpg

Бізнес-гульня «Куфарызацыя» прайшла ў Мінску, Горадні, Гомелі, Магілёве і Брэсце. На гэтым арганізатары «Куфарызацыі» не збіраюцца спыняцца і ўжо рыхтуюць новы праект для бізнэсу.
«Куфарызацыя» — праект, створаны найбуйнейшай у Беларусі пляцоўкай аб'яў «Куфар» і інтэлектуальным квізам «МазгаБойня». Ініцыятыву падтрымліваюць Міністэрства эканомікі і Міністэрства па падатках і зборах. Мэта — дапамагчы развіццю сегмента малога і сярэдняга бізнесу Беларусі, даць беларускім прадпрымальнікам падказкі, як пачаць развіваць свой бізнес у анлайне.
Паводле прэс-рэлізу