Больш за 1000 затрыманых. Паведамляецца, што ў Фрунзенскім РУУС людзей жорстка збіваюць
Праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозвішчы больша за 800 затрыманых падчас акцый пратэсту 15 лістапада. Па даных валанцёраў spiski_okrestina, па стане на 21:30 — 1072 человека!

Да РУУСаў прыходзяць людзі, якія шукаюць сваіх сваякоў і блізкіх. Каля 50 чалавек сабраліся ля Партызанскага РУУС. Тут валанцёры кансультуюць па перадачах, раздаюць гарачую гарбату.


Ёсць паведамленні пра тое, што затрыманых збіваюць, у прыватнасці, у Фрунзенскім РУУС Мінска. Паводле тэлеграм-каналаў, людзей збіваюць у актавай ці спартыўнай зале. Крыкі чуваць на вуліцы. Гэтую інфармацыю пацвярджае і чытач НЧ: «Стаім ля Фрунзенскага. Чуваць крыкі катаванняў. Там наш апошні сябра, які быў на волі. На сёння ў гэтай краіне ў мяне нуль сяброў на волі. І яго прама зараз збіваюць".
Па падзеям 15 лістапада ў Фрунзенскім РАСК распачынаюць крымінальныя справы па ч.1 арт. 342.
«Падобна, зноў усіх будуць прызнаваць падазраванымі па крымінальных справах як два тыдні таму», паведаміў vybory_smotri неназваны адвакат.