Больш за тысячу лістоў атрымаў Павел Севярынец за час зняволення

Пра гэта ён напісаў Міхаілу Пастухову.

20200607123638_img_0917_logo_2_1.jpg

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Міхаіл Пастухоў распавёў:
«Атрымаў чарговы ліст ад Паўла Севярынца, які знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 г. Вось што ён піша:
“За 5 месяцаў, пакуль я тут, атрымаў больш тысячі лістоў; толькі на днях скончыліся вялікіе кіпы са святаў. “Следства” мае такі выгляд: досыць рэгулярна, раз на тры тыдня мяне водзяць да падпалкоўніка юстыцыі, которы марна прапаноўвае мне распісацца за правядзенне нейкіх “экспертызаў” у дачыненні да іншых людзей. Ніякіх паказанняў я, натуральна, не даю, ніякіх подпісаў не стаўлю. Тлумачу падпалкоўніку, што Следчы камітэт паводле закону мае расследаваць крымінальныя забойства, перавышэнне паўнамоцтваў, збіццё, незаконныя арышты і затрыманні за апошніе паўгады, а не фабрыкаваць “справы” на невінаватых. Кажу яму пра Бога. Ён адмоўчваецца і выклікае канвой.
Пішу трэцюю кнігу роману “Беларусалім”, казкі для сына, складаю віктарыны, адпісваю лісты, малюся за Беларусь.***“І ўсё, што б ні рабілі вы,рабіце ад душі, як для Господа,а не як для людзей”(Пасланне апостола Паўла да каласянаў 3:23)
P.S. Аднак, няма лістоў ад палітвязня №1 Міхася Жамчужнага. Я напісаў яму два лісты, а ў адказ – цішыня. Буду пісаць яшче: 19 лютага яму выходзіць на волю пасля шасці з паловай гадоў зняволення.