Больш за мільён доз вакцыны «Vero Cell» прывезлі ў Беларусь з Кітая
Сёння ўначы ў Беларусь з Кітая прывезлі новую партыю кітайскай вакцыны "Vero Cell".

Фота «Ваяр»
У ноч на 23 снежня на аэрадром Мачулішчы з Кітая прыбыў ваенна-транспартны самалёт, на борце якога знаходзілася 1,1 мільёна доз вакцыны "Vero Cell". Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на інфармацыйны партал Міністэрства абароны.
Пакуль сярод вакцын, якімі можна зрабіць прышчэпу ад каронавіруса, беларусам даводзіцца выбіраць, як правіла, паміж кітайскай "Vero Cell" і расійскім "Спутнік V».

Фота «Ваяр»