У Германіі могуць увесці новы лакдаўн
Гэта не выключыў канцлер Германіі Олаф Шольц. Асцярогі ўрада выклікае новы «амікрон»-варыянт коронавируса, які вельмі хутка распаўсюджваецца, паведамляе dw.com.

Жыхароў Германіі непакояць даныя з Вялікабрытаніі: там за суткі ўпершыню зафіксавалі больш за 100 тысяч выпадкаў інфікавання. Пры гэтым прэм'ер Барыс Джонсан пакуль выключыў далейшае ўзмацненне жорсткасці абмежаванняў: улады хочуць пачакаць даных аб тым, ці звязаны рэзкі рост колькасці інфіцыраваных з павелічэннем колькасці шпіталізацыі.
Аднак абмежавальныя меры будуць уводзіцца ўжо пасля Калядаў.
На нарадзе з Шольцам у аўторак, 21 снежня, прэм'ер-міністры федэральных зямель зноў дамовіліся аб увядзенні ў Германіі больш строгіх абмежавальных мер у сувязі з хуткім распаўсюджваннем “амікрон”-варыянту каронавіруса.
У адпаведнасці з прынятым рашэннем, з 28 снежня ў прыватных кватэрах і дамах змогуць збірацца разам да дзесяці чалавек, якія прайшлі поўную вакцынацыю або перахварэлі ковідам. Клубы і дыскатэкі будуць закрытыя. Буйныя культурныя і спартыўныя мерапрыемствы можна праводзіць, але без гледачоў.